7 ліпеня першы Фестываль беларускамоўнай рэкламы i прамоцыi Adnak! абвесціць вынікі
Першы Фестываль беларускамоўнай рэкламы i прамоцыi Adnak!, які распачаў сваю працу 13 мая падышоў да свайго фіналу. 7-га ліпеня арганізатары абвесцяць вынікі і ўзнагародзяць пераможцаў. Цырымонія распачнецца а 17-й гадзіне ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў”. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі рэкламнай галіны Рэспублікі Беларусь, бізнэсу і культурныя дзеячы.
З гэтай нагоды запрашаем вас на прэс-канферэнцыю, якая адбудзецца перад пачаткам мерапрыемства ў 15:30 у Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”

У прэс-канферэнцыі возьмуць удзел:
Алена Макоўская, каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!»
Сяргей Скараход, кіраўнік інтэрнэт-рэсурса Marketing.by
Дзіна Цыбульская, кіраўнік аддзелу маркетынга кампанiі velcom
Ілля Прохараў, брэнд-менеджэр Аўтамабільнага холдынгу “Атлант-М”, прадстаўнік журы
Ніна Шыдлоўская, каардынатар грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»
Севярын Квяткоўскі, каардынатар грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»
Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў прэс-канферэнцыі ў 15.00.
Галерэя знаходзіцца па адрасе: пр. Незалежнасці, 37А.
Калі ласка падцвердзіце свой удзел у прэс канферэнцыі адказам на гэты ліст, альбо па тэлефонах +375 29 755-1434, 177-0121, +375 25 978-9787, e-mail: info@adnak.by.








